Лекцыя “Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі” - РТБД

РЭСПУБЛІКАНСКІ ТЭАТР БЕЛАРУСКАЙ ДРАМАТУРГІІ

лекцыя

Беларуская рэжысура:
Анатоль Ляляўскі

Цэнтр беларускай рэжысуры запрашае на лекцыю “Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі”.

Анатоль Ляляўскі – рэжысёр, педагог, драматург, народны артыст БССР. Ён стаяў ля вытокаў беларускага тэатра лялек – складанага і метафарычнага. Анатоль Ляляўскі імкнуўся зрабіць тэатр, які не проста забаўляе лялечнай імітацыяй людзей і жывёл, а задаецца філасофскімі пытаннямі. Якія шляхі пастаноўшчык абраў для таго, каб пераасэнсаваць сутнасць тэатра прадмета і яго магчымасці? Аб гэтым вы зможаце даведацца на нашай лекцыі.

Лектар: Яўгенія Бачыла – рэдактар ЦБД, тэатразнаўца.

Месца правядзення: Цэнтр беларускай драматургіі (РТБД, Крапоткіна, 44). Працягласць: 1 гадзіна Лекцыя адбудзецца на рускай мове.

Уваход па рэгістрацыі.

Лекцыя “Беларуская рэжысура: Анатоль Ляляўскі”
РТБД