Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца

Навiны
22 ліпеня
Шаноўныя гледачы!
Паказ спектакля "Чайка" ў межах праекта "Чэхаў на пленэры" 16 ліпеня адмяняецца і пераносіцца на 22 ліпеня ў сувязі з хваробай актрысы.
Набытыя білеты застаюцца дзейснымі на 22.07.2011 г.
Прыносім свае шчырыя прабачэнні!
24 чэрвеня
Паважаныя гледачы!
24 чэрвеня замест спектакля "Сёстры Псіхеі" будзе спектакль "Адамавы жарты".
Выбачайце, калі ласка, шаноўныя!
2 чэрвеня
Адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Сярод лаўрэатаў аказаліся рэжысёр, дырэктар-мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Валерый Анісенка і артысты тэатра Ігар Сігаў і Людміла Сідаркевіч.
30 траўня
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адзначыўся на XIX Міжнародным фестывалі “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, які праходзіў 20-30 траўня ў Бранску (Расія).
Валерый Анісенка, пастаноўшчык спектакля “Сонечка” Алены Паповай паводле рамана “Злачынства і пакаранне” Ф. Дастаеўскага, атрымаў дыплом у намінацыі “Лепшая рэжысёрская праца”.
29 мая
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі паспяхова прыняў удзел у XIII Міжнародным фестывалі “Мельпамена Таўрыі”, які адбыўся 23-29 траўня 2011 г. у Херсоне (Украіна).
Падчас спектакля... задуменны
Сяргей Шымко
Юля Шаўчук і Дзяніс Паршын
Тэатр прадставіў на фестывалі спектакль “Чайка” А. Чэхава, які быў паказаны на пленэры. Пастаноўка была адзначана шэрагам узнагародаў: дыпломам у намінацыі “Лепшы акторскі ансамбль” па версіі прафесійнага журы і 4 дыпломамі журналісцкага журы: у намінацыі “Лепшая мужчынская роля” – Дзяніс Паршын за ролю Трэплева, у намінацыі “Лепшая жаночая роля другога плану” – Юлія Шаўчук за ролю Машы, у намінацыі “Лепшая мужчынская роля другога плану” – Сяргей Шымко за ролю Сямёна Сямёнавіча, а таксама ў намінацыі “Высокі ўзровень тэатральнай культуры і лепшы акторскі ансамбль”.
Фота: Аляксандр Андрушчанка
23 мая
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь артыстам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі нададзены ганаровыя званні: Таццяне Мархель - "Народны артыст Беларусі", Ігару Сігаву - "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь".
12 мая
На малай сцэне а 19-ай гадзіне адбудзецца грамадскі прагляд спектакля "Шэры-брэндзі, ангел мой" Юрыя Станкевіча.
Уваход вольны!
19 мая
На нашай сцэне адбудзецца паказ спектакля "Превращение" Ф. Кафкі (прыватны тэатр "Правінцыя", г. Гродна)
23, 24 і 25 красавіка
На нашай сцэне будзе праходзіць Агляд работ маладых дзеячоў тэатра краін СНД, Балтыі і Грузіі ў межах Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А.П. Чэхава.
Будуць паказаны:
23.03 (19.00) - "Інфляцыя пачуццяў" М. Рудкоўскага (РТБД)
24.03 (19.00) - "Офіс" І. Лаўзунда (Тэатр імя Я. Купалы)
25.03 (18.00) - "Самотны захад" М. Макдонаха (Тэатр імя Я. Купалы)
21 красавіка
На нашай сцэне адбудзецца адкрыццё 1-га Міжнароднага фестывалю эксперыментальных театраў «Тот Самый Фестиваль».
16.30 – адкрыццё фестывалю і інсталяцыя Вольгі Косцел «Opacity > 0″ («Празрыстасць > 0»)
17.00 – «Fantom Freedom». Пластычны спектакль тэатра Карэла Ванека (Германія)
21.00 – пластычны спектакль тэатра «D.O.Z.SK.I.» (Беларусь)
Таксама ў межах фестывалю на сцэне РТБД будуць паказаны:
23.03 а 17.00 - "Наташина мечта" (драма Валакаламскага народнага тэатра, Расія, малая сцэна)
26.03 а 15.00 - "Иногда идёт дождь" (пластычны спектакль тэатра-студыі "Ронд", Беларусь)
З падрабязнай праграмай фестывалю можна пазнаёміцца тут
21-27 сакавіка
на базе Цэнтра праходзіла творчая майстэрня для маладых драматургаў "Ідэнтыфікацыя. Паміж фактам і фікцыяй".
Прапануем Вашай увазе некаторыя здымкі з гэтага мерапрыемства
9-18 сакавіка:
ў Белградзе праходзіў Х Міжнародны тэатральны фестываль “Славія”, у якім удзельнічалі тэатры з Сербіі, Чарнагорыі, Македоніі, Босніі і Герцагаваіны, Венгрыі, Ізраіля, Канады, Аргентыны, Расііі. Упершыню за дзесяць гадоў правядзення фестываля у праграму быў уключаны спектакль з Беларусі: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з Мінску паказаў “Дзённік паэта” паводле п’есы Сяргея Кавалёва ў пастаноўцы Віталія Баркоўскага.
Падводзячы вынікі фестывалю, старшыня журы Рыста Стэфаноўскі (Македонія), назваў беларускі спектакль адным з лепшых на фестывалі. І хоць Гран-пры фестывалю атрымаў спектакль “Рэвізор” з Чарнагорыі, дэбют беларусаў атрымаўся вельмі ўдалым. Асабліва спадабаўся спектакль маладым сербскім гледачам, а мяркуючы па зацікаўленасці прысутных на фестывалі спецыялістаў – гэта толькі пачатак фестывальнага шляху “Дзённіка паэта”.
25 лютага:
а 12-й гадзіне адбудзецца грамадскі прагляд новага спектакля Валерыя Анісенкі "Што баліць?" Леона Агулянскага (Ізраіль)
Уваход вольны
Навіна ад 31-га студзеня:
Паважаныя гледачы,
“Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”
прапаноўвае вам набываць білеты на спектаклі
з дапамогай сэрвісу партала www.ticketpro.by
Усе падрабязнасці вы можаце знайсці тут.
Навіна ад 26-га студзеня:
Паважаныя гледачы!
З вялікай радасцю запрашаем вас на новую прэм'еру!
Гэта сучасны, яскравы, дынамічны спектакль
“Інфляцыя пачуццяў”.
Аўтар п'есы: Мікалай Рудкоўскі
Жанр: нехраналагічная камедыя
Пастаноўка: Аляксандр Марчанка
Сцэнаграфія: Юлія Астаповіч
Пластыка: Вольга Скварцова-Кавальская
Што гэта такое – сапраўднае каханне? Каханне, каб на ўсё жыццё?
Разам з героямі гэтай вельмі лірычнай камедыі мы апынемся і
ў вясковай хаце, і ў начным клубе са стрып-шоў, і нават…у сне.
Прэм'ера адбудзецца 30-га студзеня аб 19-ай гадзіне.
Навіна ад 27-га кастрычніка:
Увага!
Шаноўныя гледачы.
29 лістапада
ПА ТЭХНІЧНЫХ ПРЫЧЫНАХ спектакль
"Каласы пад сярпом тваім"
замяняецца на спектакль "Вандроўнікі ў Нью-Ёрку".
Навіна ад 16-га кастрычніка:
Па шматлікіх просьбах гледачоў
18-га кастрычніка адбудзецца дадатковы паказ
спектакля "Мужчины на грани нервного срыва".
Навіна ад 11-га верасня:
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі – лаўрэат
Міжнароднага тэатральнага фестываля “Белая Вежа” (г. Брэст).
Спектакль В.Д. Анісенкі “Чайка”
па п’есе А.П.Чэхава атрымаў прыз
“За арыгінальнае асваенне новай тэатральнай прасторы”.
Паважаныя гледачы!
13-га верасня а 18-й гадзіне
адбудзецца грамадскі прагляд спектакля
“Жанчыны Бергмана”
па п’есе Мікалая Рудкоўскага
пастаноўка Валерыя Анісенкі
Спектакль вылучаны на Дзяржаўную прэмію
пасля прагляду ўсе запрашаюцца на абмеркаванне
Уваход вольны
АДМЕНА СПЕКТАКЛЯ
Шаноўныя гледачы, інфармацыйная служба РТБД паведамляе,
што спектакль "Исполнитель желаний", заяўлены на 28 і 29 верасня
па тэхнічных прычынах зняты з вераснёўскай праграмы!!!
8-га ліпеня
УСІМ ТЫМ ХТО ЛЮБІЦЬ ІРАНІЧНА - ШЧЫМЛІВЫЯ МЕЛАДРАМЫ І ВЕРЫЦЬ У САПРАЎДНАЕ НЕПАРУШНАЕ КАХАННЕ!
17-га ліпеня (субота)
Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на музычна-тэатралізаваную чытку ідылічнага абразка Францішка Аляхновіча "На вёсцы".
Вас чакае яркая, вясёлая, іранічна-слязлівая гісторыя пра ўпартага пастушка, які нават і не здагадваецца, дзе ён знойдзе сваё сапраўднае і непадманнае каханне!
Пьеса не выконвалася з 1922-га года!
Музыка -- Максіма Іўкіна
Чытанне і спевы -- Мюра Фарыдовіча
Малая сцэна
Пачатак а 15-й гадзіне
Уваход вольны
АЦАНІЛІ НАШУ ПРАЦУ НА ДЗЯРЖАЎНЫМ УЗРОЎНІ
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокія дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва
і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры прысвоіць
прафесійнаму калектыву мастацкай творчасці дзяржаўнай
установы ”Рэспубліканскі тэатр беларускай
драматургіі“ званне ”Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь“.
1-га ліпеня
Увага, паважаныя гледачы!
Спяшаемся вам паведаміць, што, па выніках міжнароднага тэатральнага фестываля “Смаленскі каучэг”, артыстка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ганна Палупанава атрымала прыз за лепшую жаночую ролю другога плану (спектакль “Палёты з анёлам” па п’есе З.Сагалава, рэжысер В. Анісенка, роля - Анёл).
ВІНШУЕМ ГАННУ З ЧАРГОВАЙ ПЕРАМОГАЙ!!!
26-га чэрвеня
Ізноў цудоўная навіна! На 7ым Фестывалі беларускіх фільмаў. Артыстка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ганна Палупанава атрымала прыз за лепшую жаночую ролю (фільм "Трамвай у Парыж").
Так трымаць, Ганна!
15-га чэрвеня
Паважаныя гледачы, з прыемнасцю
паведамляем вам, што
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
сумесна з «МОО Театро» (Беларусь), а таксама з
«Demain le Printemps» (Франция) прадстаўляюць
спектакль «Всего понемногу».
(Спектакль «Всего понемногу» адбудзецца 27 чэрвеня (нядзеля) ў 19-00
на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі)
Спектакль падрыхтаваны групай французкіх і беларускіх акцёраў ды рэжысёраў у межах майстар-класа 2009-2010гг.
Гэты спектакль -- своеасаблівы вынік 9 месяцаў вучобы, пошукаў, практыкаванняў, эксперыментаў, рэпетыцый; спроба аб’яднаць усё лепшае, што ёсць у сучасным беларускім і французкім мастацтве.
«Всего понемногу» -- спектакль-канцэрт, у якім з’ядноўваецца тэатр і эстрада: музыка, песні, эксцэнтрыка, сцэнічныя мініяцюры…
Усё гэта, у выкананні маладых таленавітых французкіх актораў, будзе цудоўнай эстэтычнай “стравай” для беларускіх тэатралюбаў.
Нагадваем, што спектакль «Всего понемногу» адбудзецца 27 чэрвеня ў 19-00
на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Даведкі па тэл.: (017) 286-70-21, 286-04-63
14-га чэрвеня
Театр белорусской драматургии
представляет на сцене
Республиканского Дворца культуры профсоюзов
суперкомедию Николая Коляды
в постановке Евгения Волобоева
“КАРУСЕЛЬ”
Действующие лица и исполнители:
Анна Анисенко-Масловская
Галина Чернобаева
Сергей Шимко
Как часто за внешним цинизмом, бравадой и откровенной грубостью скрываются чистота и свежесть чувств, оказавшихся невостребованными! Внезапный звонок в дверь, стремительная карусель событий и снова - надежда… Неожиданный поворот сюжета – и брутальную сцену прерывает нежнейший лирический монолог…
Спектакль о любви, о неизбывной потребности человека любить и быть любимым, спектакль смешной и трогательный одновременно, с блеском разыгранный замечательными актёрами нашего театра.
спектакль состоится 16 июня
на сцене Республиканского Дворца культуры профсоюзов
(пр. Независимости, 25)
начало в 19-00
спектакль идёт на русском языке
4-га чэрвенгя
(фестывальныя лаўры)
На міжнародным тэатральным фестывалі “Мельпамена Таўрыі” (г. Херсон, Україна) Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ізноў заваяваў сімпатыі журы і публікі, прадставіўшы гледачам фестываля спектакль “Неба ў дыяментах” рэжысёра Павел Адамчыкава паводле твораў А.П.Чэхава!
Такім чынам, спектакль “Неба ў дыяментах” атрымаў прыз журналісцкага журы у намінацыі “Лепшы камерны спектакль”.
У гэтай жа намінацыі рэжысёр узгаданага вышэй спектакля “ Павел Адамчыкаў атрымаў прыз прафессійнага журы.
Таксама актрыса Людміла Сідаркевіч была адзначана прызам прафессійнага журы “За лепшую жаночую ролю ў камерным спектаклі”.
Такім чынам, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі атрымаў тры ўзнагароды адразу! Віншуем пераможцаў!
Спектакль “Неба ў дыяментах” адбудзецца на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі 10 чэрвеня а 19-й гадзіне.
Тэлефон для даведак (01...
25-га мая
(аб зменах у афишы на 31га мая)
Паважаныя гледачы! Па тэхнічных прычынах 31-га мая замест спектакля "Сталіца Эраунд" адбудзецца паказ спектакля "Белы анёл з чорными крылами"
24-га мая
УВАГА, паважаныя гледачы!
Паведамляем, што тэатралізаваная чытка п'есы Ф.Аляхновіча "Цені", якая павінна была адбыцца 25га мая на малой сцэне нашага тэатра, па тэхнічных прычынах пераносіцца на першую палову чэрвеня.
Сачыце за нашымі навінамі і тады вы зможаце наведваць не толькі асноўныя п'есы з афіцыйнага рэпертуару, але і пабачыць нязвыклыя творчыя тэатральныя эксперыменты на малой сцэне.
21-га мая
Па шматлікіх просьбах гледачоў адбудзецца дадатковы паказ усімі любімага спектакля "Адэль". Пачатак, як заўсёды а 19-й гадзіне.
18-га мая 2010
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Цэнтр беларускай драматургіі
запрашае
Музычна-тэатралізаваная чытка п'есы
Мюра Фарыдовіча
"ЦУДА-МАЛПА"
На дзень нараджэння да непаслухмянай і капрызлівай дзяўчынкі Дусі з'яўляецца таямнічы чараўнік, які прапануе згуляць у вельмі незвычайную і небяспечную казку. У гэтай казцы каралі і прынцы паводзяць сябе як дзеці, прынцэсы не хочуць станавіцца дарослымі, хітрыя карлікі мараць пра сусветнае панаванне, а страшныя цмокі хочуць усіх змясіць сваімі лапамі на фарш... Ці вытрымае Дуся ўсе выпрабаванні, ці зможа выратаваць каралеўства і свайго каханага ад немінуючай пагібелі?
Казку чытае рэжысёр Цэнтра Беларускай драматургіі і рэжысуры Мюр Фарыдовіч.
Перкусія - Кася Бохан.
18 мая (аўторак)
Малая сцэна РТБД
Пачатак - 19.00
Працягласць - 55 хв.
Уваход вольны
Кантактны тэлефон 368 38 18 (velcom)
4 мая 2010 года
Упершыню!
Толькі на сцэне РТБД!
УВЕСЬ АЛЯХНОВІЧ!
11-га мая (аўторак), а 19-й гадзіне на малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры) адбудзецца чытка асобных раздзелаў славутай п'есы Францішка Аляхновіча "Дрыгва", якая прысвечана ўсім тым самотным, кінутым і адзінокім, якія дазваляюць сабе патанаць у дрыгве ўласнага смутнаглядства.
Францішак Аляхновіч - драматург, рэжысёр, палітычны і грамадскі дзеяч, аўтар аднаго з першых навуковых даследванняў пра беларускі тэатр. Поруч з Ігнатам Буйніцкім і Фларыянам Ждановічам - адзін са стваральнікаў нацыянальнага тэатра. У савецкія часы прозвішча драматурга было пад забаронай. Многія п'есы Аляхновіча (у тым ліку і "Дрыгва") больш за 80 год не выконваліся на беларускай сцэне. Пачынаючы з гэтай п'есы, Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры распачынае цыкл своеасаблівых тэатралізавана-музычных чытак яго цудоўных твораў.
П'есу "Дрыгва" чытае рэжысёр Цэнтра Беларускай драматургіі і рэжысуры Мюр Фарыдовіч.
Партыя на віяланчэлі - Вольга Альхоўская.
Працягласць - 45 хв.
8 мая 2010 года
На малой сцэне РТБД адбудуцца чыткі перакладаў на беларускую мову малавядомых для нас, але вельмі цікавых і арыгінальных замежных п'ес.
Пераклад п'есы "Партрэт Планеты" (Porträt eines Planeten) Фрыдрыха Дзюрэнмата прачытае Анастасія Баброва.
Пераклад п'есы "Пеліканы" (Les Pélican) Рэймона Радыге (Raymond Radiguet) будзе чытаць рэжысёр Сяргей Анцалевіч.
Пасля прапануецца абмеркаваць тое, якім чынам трэба перакладаць п'есы і ўвогуле пісаць на беларускай мове для беларускай сцэны.
30 красавіка 2010 года
Усяго адзін паказ!
11 мая а 15-й гадзіне у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца творчая сустрэча з Хуанітай Уілсан (рэжысёр-пастаноўшчык, Ірландыя) і Ігарам Сігавым (акцёр, Беларусь) і прэм'ерны паказ кароткаметражнага фільма "The Door" ("Дзверы") па навэле з кнігі Святланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва" (Фільм - намінант кінапрэміі "Оскар" 2010 г. У галоўнай ролі Ігар Сігаў (Беларусь)).
Кошт квіткоў - 6.000 руб.
26 красавіка 2010 года
Шаноўныя сябры!
Інфармуем Вас, што ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя А. П. Чэхава праходзіць Агляд работ маладых дзеячаў тэатра краін Садружнасці, Прыбалтыкі і Грузіі (2010-2012 гг).
Тэатральныя саюзы краін Садружнасці выбіраюць 1-3 п'есы маладых драматургаў. Арганізатары Агляду збіраюць прадстаўленыя п'есы і рыхтуюць да выдання Зборнік.
У сувязі з гэтым звяртаемся да ўсіх, хто піша п'есы: дасылайце іх нам!
Чым больш і хутчэй (да канца мая 2010), тым лепш.
З павагай,
Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры
22 красавіка 2010 года
Шаноўнае спадарства!
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі абвяшчае конкурс «Здароўе - шлях да кахання", прысвечаны Сусветнаму Дню здароўя. Мы запрашаем вас прыняць удзел і такім чынам адзначыць разам з намі гэтае слаўнае свята.
На конкурс прымаюцца малюнкі, фатаграфіі, калажы фармата А3 - А4; лепшыя работы будуць выстаўлены ў фае тэатра; 25 мая кампетэнтнае журы вызначыць 3-х пераможцаў. Узнагароды - абанементы на спектаклі РТБД, якія гледачам-пераможцам уручаць іх любімыя акцёры.
Работы с пазнакай «На конкурс!» высылайце поштай, альбо проста прыносьце ў тэатр да 10 мая. Не забудзьце напісаць сваё імя, прозвішча і кантактны тэлефон.
Наш адрас: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Нашы тэлефоны: (+375 17) 286-04-63, (+375 17) 286-70-21


























