Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца

Фестывальная і гастрольная дзейнасць Ртбд
2011 г.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск, Беларусь)
14-18 снежня 2011 г.
Тэатр прадставіў на фестывалі спектакль "Сёстры Псіхеі" С. Кавальчыка паводле п'есы Сяргея Кавалёва.
Гастролі:
9-13 снежня 2011 г.: паказ спектакля "Што баліць" В. Анісенкі па п'есе Л. Агулянскага ў гарадах Халоне, Пэтах Тыкве і Рышон Ле Цыён (Ізраіль)
XV Міжнародны фестываль камерных спектакляў па творах Ф. М. Дастаеўскага (г. Вялікі Ноўгарад - г. Старая Руса, Расія)
7-12 лістапада 2011 г.
Тэатр прадставіў на фестывалі спектакль"Сонечка" Алены Паповай паводле рамана "Злачынства і пакаранне" Ф. М. Дастаеўскага. Пастаноўка была адзначана дыпломам за ўдзел у фестывалі і атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
Х Міжнародны тэатральны фестываль "Славія" (г. Белград, Сербія)
9-18 сакавіка 2011 г.
Упершыню за дзесяць гадоў правядзення фестываля ў праграму быў уключаны спектакль з Беларусі: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі з Мінску паказаў "Дзённік паэта" паводле п'есы Сяргея Кавалёва ў пастаноўцы Віталія Баркоўскага.
Падводзячы вынікі фестывалю, старшыня журы Рыста Стэфаноўскі (Македонія), назваў беларускі спектакль адным з лепшых на фестывалі.
XIX Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (г. Бранск, Расія)
20-30 траўня 2011 г.
Валерый Анісенка, пастаноўшчык спектакля "Сонечка" Алены Паповай паводле рамана "Злачынства і пакаранне" Ф. Дастаеўскага, атрымаў дыплом у намінацыі "Лепшая рэжысёрская праца".
XIII Міжнародны фестываль “Мельпамена Таўрыі” (г. Херсон, Украіна)
23-29 траўня 2011 г.
Тэатр прадставіў на фестывалі спектакль "Чайка" А. Чэхава, які быў паказаны на пленэры. Пастаноўка была адзначана шэрагам узнагародаў: дыпломам у намінацыі "Лепшы акторскі ансамбль" па версіі прафесійнага журы і 4 дыпломамі журналісцкага журы: у намінацыі "Лепшая мужчынская роля" - Дзяніс Паршын за ролю Трэплева, у намінацыі "Лепшая жаночая роля другога плану" - Юлія Шаўчук за ролю Машы, у намінацыі "Лепшая мужчынская роля другога плану" - Сяргей Шымко за ролю Сямёна Сямёнавіча, а таксама ў намінацыі "Высокі ўзровень тэатральнай культуры і лепшы акторскі ансамбль".
2010 г.
Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (г. Брэст, Беларусь)
Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно "Залатая Хорціца" (г. Запарожжа, Украіна)
Міжнародны тэатральны фестываль "Мельпамена Таўрыі" (г. Херсон, Украіна)
Спектакль "Неба ў дыяментах" атрымаў прыз журналісцкага журы у намінацыі "Лепшы камерны спектакль".
У гэтай жа намінацыі рэжысёр узгаданага вышэй спектакля " Павел Адамчыкаў атрымаў прыз прафессійнага журы.
Таксама актрыса Людміла Сідаркевіч была адзначана прызам прафессійнага журы "За лепшую жаночую ролю ў камерным спектаклі".
2009 г.
Фестываль сучаснага еўрапейскага тэатра “Еўрасцэна” (г. Лейпцыг, Германія)
Міжнародны фестываль “Тэатральныя канфрантацыі” (г. Люблін, Польшча)
2008 г.
Міжнародны фестываль нацыянальнай драматургіі (г. Бабруйск, Беларусь)
Быў паказаны спектакль "Каласы пад сярпом тваім" У. Караткевіча.
Міжнародны фестываль "Актеры России - Михаилу Щепкину" (г. Белгарад, Расія)
Быў паказаны спектакль "Неба ў дыяментах".
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Блукаючыя зоркі" (г. Кіеў, Украіна)
4-6 верасня
Дыплом фестывалю атрымаў спектакль "Палёты з Анёлам" З. Сагалава, пастаноўка Валерыя Анісенкі.
Міжнародны тэатральны фестываль "Чэхаў, Тэатр, Ялта" (г. Ялта, Украіна)
8-12 верасня
Быў паказаны спектакль "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі. Ганаровы дыплом у намінацыі "Лепшая жаночая роля ў сучаснай п'есе" атрымала Таццяна Мархель.
Міжнародны тэатральны форум "Март-кантакт" (г. Магілёў, Беларусь)
Х Міжнародны тэатральны фестываль "Мельпамена Таўрыі" (г. Херсон, Украіна)
Спектакль "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі атрымаў Гран-пры фестываля і галоўны прыз незалежнага журы прэсы.
Міжнародны тэатральны фестываль "Новыя п'есы з Еўропы" (г. Вісбадэн, Германія)
Паспяховы ўдзел тэатра са спектаклем "Сталіца Эраўнд" С. Гіргеля, пастаноўка Сары Токінай.
2007 г.
Рэспубліканскі фестываль духоўнай музыкі “Магутны божа” (г. Мінск, Беларусь)
Міжнародны тэатральны фестываль “Галасы гісторыі” (г. Волагда, Расія)
Міжнародны фестываль антычнага мастацтва “Баспорскія агоны” (г. Керч, Украіна)
Міжнародны фестываль тэатраў Цэнтральнай Еўропы “Суседзі” (г. Люблін, Польшча)
Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы” (г. Бранск, Расія)
Фестываль "Панарама" (г. Мінск, Беларусь)
Паспяховы ўдзел тэатра са спектаклем "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі.
2006 г.
Міжнародны адкрыты фестываль сучаснага тэатра і кіно "Залатая Хорціца. Этна 2006." (г. Запарожжа, Украіна)
Паспяховы ўдзел са спектаклем "Дзіця з Батлеема" М. Пінігіна.
IV Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" (г. Масква, Расія)
Бронзавы дыплом спектаклю "Шлях у Царград" Зорана Косціча, рэжысёр Сяргей Кавальчык "За творчае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербскай".
Фестываль беларускіх тэатраў "Урокі беларускага" (г. Варшава, Польшча)
Паспяховы ўдзел са спектаклем "Палёты з анёлам" З. Сагалава, рэжысёр В. Анісненка.
Тэатральны конкурс ХІІІ ММКФ "Лістапад" (г. Мінск, Беларусь)
Спектакль "Адвечная песня" Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка, дыплом акцёру І. Сігаву ад "Народнай газеты".
ХV Фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" (г. Бранск, Расія)
Спектакль "Палёты з анёлам" З. Сагалава, пастаноўка В. Анісенкі, прыз за лепшую мужчынскую ролю артысту В. Анісенку.
Фестываль "Тэатральнае кола" (г. Тальяці, Расія)
Дыплом спектаклю "Палёты з анёлам" З. Сагалава, пастаноўка В. Анісенкі.
VIII Міжнародны тэатральны фестываль "Мельпамена Таўрыі" (г. Херсон, Украіна)
Дыплом дырэктара фестывалю акцёру Ігару Сігаву "За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы", дыплом калектыву РТБД "За акцёрскі ансамбль" у спектаклі "Адвечная песня" Я. Купалы, пастаноўка С. Кавальчыка.
2005 г.
Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" (г. Брэст, Беларусь)
Быў паказаны спектакль "П'емонцкі звер" А. Курэйчыка, пастаноўка В. Анісенкі.
Міжнародны тэатральны фестываль імя А. Вампілава (г. Іркуцк, Расія)
Паспяховы ўдзел спектакля "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка В. Анісенкі.
Х Міжнародны фестываль "Тэатральная Канфрантацыя" (г. Люблін, Польшча)
Паспяховы удзел спектакля "Майстар галадання" Т. Ружэвіча, сцэнічная адаптацыя і пераклад С. Кавалёва, пастаноўка В. Анісенкі.
VI Усерасійскі тэатральны фестываль "Актеры России - Михаилу Щепкину" (г. Белгарад, Расія)
Дыплом "За верность общеславянским культурным ценностям" спектаклю "Валянціна" А. Вампілава, пастаноўка А. Ішчанкі.
ІІІ Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" (г. Мінск, Беларусь)
Спецыяльны дыплом "За творчую садружнасць тэатраў Беларусі і Расіі" спектаклю "Трыбунал" А. Макаёнка, пастаноўка В. Анісенкі. Залаты дыплом за лепшую ролю артыстцы Л. Стрыжовай, спектакль "Трыбунал" А. Макаёнка, пастаноўка В. Анісенкі.
Міжнародны тэатральны фестываль "Этот День Победы..." (г. Масква, Расія)
Быў паказаны спектакль "Трыбунал" А. Макаёнка, пастаноўка В. Анісенкі, прыз за лепшую жаночую ролю артыстцы Т. Мархель, прыз за лепшую мужчынскую ролю артысту В. Ласоўскаму.
Фестываль "Магутны Божа" (г. Магілёў, Беларусь)
Быў паказаны спектакль "П'емонцкі звер" А. Курэйчыка, пастаноўка В. Анісенкі.
Гастролі:
15-16 верасня 2005 г.: паказ спектакляў "Воўк-мараплавец" і "Містэр розыгрыш" у Вілейцы і Валожыне.
12-13 ліпеня 2005 г.: паказ спектакляў "Воўк-мараплавец" і "Містэр розыгрыш" у Лагойску і Волме.
2004 г.
Тэатральны конкурс ХІ ММКФ "Лістапад" (г. Мінск, Беларусь)
Быў паказаны спектакль "Песні ваўка" В. Паніна, пастаноўка У. Арлова, прыз за лепшую жаночую ролю артыстцы Л. Сідаркевіч.
Гастролі:
19 мая - 9 чэрвеня 2004 г.- гастролі ў Іркуцку (Расія), прысвечаныя Дням культуры Беларусі ў Расіі. Паказваліся спектаклі: "Адвечная песня", "Палёты з анёлам", "Понцій Пілат", "Жанчыны Бергмана", "Чарнобыльская малітва", "Адэль", "Песні ваўка".
25-27 чэрвеня 2004 г. - паказ спектакля "Адэль" у Брэсце і Гродна.
27-30 верасня 2004 г. - паказ спектакля "Містэр Розыгрыш" у Віцебску і Лепелі.
2003 г.
XІV Міжнародны фестываль эксперэментальных тэатраў (г. Каір, Егіпет)
Паспяховы ўдзел спектакля "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі.
Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" (г. Масква, Расія)
Быў паказаны спектакль "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка Валерыя Анісенкі, дыплом лаўрэата па намінацыі "Лепшая жаночая роля" заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Т. Мархель.
"Славянскія тэатральныя сустрэчы" (г. Гомель, Беларусь)
Быў паказаны спектакль "Адвечная песня" Я. Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С. Кавальчыка, дыплом лаўрэата ў намінацыі "Лепшы спектакль фестывалю".
Гастролі:
16-18 мая 2003 г. - паказ у Гомелі спектакля "Адвечная песня".
2002 г.
"Славянскія тэатральныя сустрэчы" (г. Бранск, Расія)
Быў паказаны спектакль "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка В. Анісенкі, дыплом лаўрэата па намінацыі "За лепшую жаночую ролю" заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Т. Мархель, спецыяльны прыз журы артыстцы Л. Сідаркевіч за выкананне ролі Ліў.
ІХ Міжнародны тэатральны фестываль (г. Сібіў, Румынія)
Паспяховы ўдзел спектакля "Жанчыны Бергмана" М. Рудкоўскага, пастаноўка В. Анісенкі.
Гастролі:
28 красавіка 2002 г. - паказ у Магілёве спектакля "Толькі дурні сумуюць".
19 мая 2002 г. - паказ у Гомелі спектакля "Толькі дурні сумуюць".
2001 г.
29 лістапада - 2 снежня 2001 г.
Фестываль нацыянальнай драматургіі (г. Бабруйск, Беларусь)
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўзнагароджваецца ганаровым дыпломам "За значны ўклад у справу папулярызацыі беларускай драматургіі", пастаноўка М. Дзінава "Апошняя пастараль".
Гастролі:
19 лістапада 2001 г. - паказ у Віцебску спектакля "Толькі дурні сумуюць".
1 снежня 2001 г. - паказ у Бабруйску спектакля "Жанчыны Бергмана".
1999 г.
"Белая вежа-99" (г. Брэст, Беларусь)
Гран-пры тэатру за спектакль "Стомлены д'ябал" С. Кавалёва, пастаноўка Р. Таліпава.
"Маладзечанская сакавіца-99" (г. Маладзечна, Беларусь)
Быў паказаны спектакль "Апошняя пастараль" паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава, гран-пры акцёрам Л. Сідаркевіч, І. Сігаву за лепшае ўвасабленне роляў Мужчыны і Жанчыны, дыплом акцёру М. Камінскаму за ролю Трэцяга.
"Славянскія тэатральныя сустрэчы" (г. Бранск, Расія)
Быў паказаны спектакль "Апошняя пастараль" паводле А. Адамовіча, пастаноўка М. Дзінава, гран-пры тэатру і дыплом за лепшы спектакль, гран-пры актрысе Л. Сідаркевіч за лепшае ўвасабленне жаночай ролі.
1998 г.
Першы фэст нямецкамоўнай драматургіі (г. Мінск, Беларусь)
15 лістапада
Быў паказаны спектакль "Бот і яго шкарпэтка" Г. Ахтэрнбуша, пастаноўка Т. Сулімавай, прыз артыстцы Л. Сідаркевіч за лепшую жаночую ролю.
Фестываль нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск, Беларусь)
19-22 лістапада
Быў паказаны спектакль "Апошняя пастараль" паводле А. Адамовіча, які атрымаў гран-пры за лепшую рэжысуру. Пастаноўка М. Дзінава.
"Маладзечанская сакавіца-98" (г. Маладзечна, Беларусь)
Быў паказаны спектакль "Містэр Розыгрыш" С. Кандрашова (дэбют драматурга), пастаноўка В. Расстрыжэнкава, быў адзначаны галоўным прызам драматургу, гран-пры акцёрам А. Гудковай, М. Рабычыну за лепшае выкананне жаночай і мужчынскай роляў.
1996 г.
Міжнародны Эдынбургскі фестываль тэатральнага мастацтва (г. Эдынбург, Велікабрытанія)
Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” (г. Брэст, Беларусь)
1995 г.
49-ты Міжнародны Эдынбургскі фестываль тэатральнага мастацтва (г. Эдынбург, Велікабрытанія)
Рэспубліканскі тэатральны фестываль мастацтва “Маладзечанская сакавіца” (г.Маладзечна, Беларусь)
1993 г.
Міжнародны фестываль “Прыбалтыйская тэатральная вясна” (г. Гродно, Беларусь)




















