Галоўная / Трупа
Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Дзiцячы cпектакль
Жанр: Спектакль для дзяцей і дарослых у 2-х дзеях
Субота, 11 Лютага 2012
Пачатак у 1200

Дзiцячы cпектакль
Жанр: Спектакль для дзяцей і дарослых у 2-х дзеях
Субота, 11 Лютага 2012
Пачатак у 1430
Маслоўская Ганна Валер'еўна
Нарадзілася 8 мая у Мінску.
З 1987 па 1993 год вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (спецыяльнасць – руская мова і літаратура). Пад час навучання прымала ўдзел у працы студэнцкага тэатра.
У 1994-1998 гг. вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў, спецыяльнасць “рэжысура драмы”.
З 2000 г. з’яўлялася студэнткай Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры, які скончыла ў 2002 г., атрымаўшы спецыяльнасць рэжысёра і ступень бакалаўра мастацтваў.
З 2001 г. працуе ў РТБД.
Яе мінулыя спектаклі:
- “Макбет” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Вядзьмарка.
- “Рычард” В. Шэкспіра (пастаноўка Валерыя Анісенкі)– Каралева Маргарыта.
- “Толькі дурні сумуюць” спектакль-прыпавесць паводле п’есы Д. Альмагора (пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры-дыпломнікі Андрэй Дабравольскі і Ганна Арыніч-Анісенка) – Сквапная жонка.
- “Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Падпаліна.
- “Понцій Пілат” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Прокула.
- “Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мачыха.
- “І рэха адказала – ты” (“Лафантэн”) А. Карэліна (пастаноўка Валерыя Ласоўскага) – Эльза.
- “Валянціна” А. Вампілава (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Кашкіна.
- “Майстар галадання” Т. Ружэвіча (Польшча) у сцэнічнай адаптацыі і перакладзе Сяргея Кавалёва (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Жонка імпрэсарыо.
- “Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Ганерылья.
Яе сённяшнія спектаклі:
- “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Здань.
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Маці.
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) –Вясна.
- “Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Марына.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сястра Марыя.
- “Воўк-мараплавец” С. Казлова (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліса.
- “Кабала святош” (“Мальер”) М. Булгакава (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка) – Марыета Рываль.
- “Белы анёл з чорнымі крыламі” Д. Балыка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Вольга.
- “Дамавічкі” Я. Конева (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Мара.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Бабакіна.
- “Сёстры Псіхеі” Сяргея Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ата.
- “Прыгоды маленькай ведзьмы” А. Бычкова па матывах казкі О. Пройслера (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Галоўная Ведзьма.
- “Раман + Юлія” Д. Балыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі і Кацярыны Тарасавай) – Маці Юлі.
- “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Дар'я Цімафееўна, Ядвіга Антонаўна.
- “Чайка” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Паліна Андрэеўна.
- “Вандроўнікі ў Нью-Йорку” А. Паповай (пастаноўка Алы Палухінай) – Башлакова.
- “Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Аіда, Былая жонка (фурыя).
Удзельнічае ў антрэпрызе Я. Валабоева “Беларускія сезоны”. Іграе ў спектаклі “Карусель” М. Каляды (роля Ніны).
З 1994 г. займаецца клоўнатэрапіяй у Рэспубліканскім дзіцячым анкалагічным цэнтры. З'яўляецца адным з заснавальнікаў гэтага праекту ў СНД. З 2009 г. актыўна супрацоўнічае з беларускім дзіцячым хоспісам.
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Нядзеля, 24 Cтудзеня 2010 16:03:18, Ценитель прекрасного
Дабавiць каментарый
Панядзелак, 12 Красавіка 2010 23:12:45, Вероника
Дабавiць каментарый






































