Галоўная / Трупа
Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца
Дзiцячы cпектакль
Жанр: Спектакль для дзяцей і дарослых у 2-х дзеях
Субота, 11 Лютага 2012
Пачатак у 1200

Дзiцячы cпектакль
Жанр: Спектакль для дзяцей і дарослых у 2-х дзеях
Субота, 11 Лютага 2012
Пачатак у 1430
Сідаркевіч Людміла Аляксандраўна
Нарадзілася 7 снежня у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
Скончыла ў 1995 г. Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З таго ж года працуе ў РТБД.
Яе мінулыя спектаклі:
- “Паваліўся нехта” паводле твораў У. Галубка і Л. Родзевіча (пастаноўка Валерыя Мазынскага) – Жонка пісара.
- “Заложніца кахання (Люстэрка Бландоі)” С. Кавалёва (пастаноўка Андрэя Гузія) – Дзеўка, “Люстэрка”.
- “Брат мой Сымон…” У. Рудава(пастаноўка Уладзіміра Рудава) – Сястра Сымона, Анёл; Ганна
- “Шампань-скага!” паводле вадэвіляў А. Чэхава “Прапанова” і “Юбілей” (пастаноўка Андрэя Гузія) – (навэлла “Прапанова”) Наталля Ломава, (навэлла “Юбілей”) Таццяна Шыпучына.
- “Містэр Розыгрыш” С. Кандрашова (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) –Вольга.
- “Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць” (пастаноўка Валерыя Мазынскага)– Бэці Дольфіт.
- “Апошняя пастараль” паводле А. Адамовіча (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Яна.
- “Дзіця з Батлеема” паводле “Новага Запавету” і беларускіх народных песень (сцэнар і пастаноўка Мікалая Пінігіна) – Батлейшчыца.
- “Развітанне з Радзімай” А. Паповай (пастаноўка Уладзіслава Осіпава) – Лялька.
- “Бот і яго шкарпэтка” Г. Ахтэрнбуша (пастаноўка Таццяны Сулімавай) – Фанні.
- “Стомлены д’ябал” С. Кавалёва (пастаноўка Рыда Таліпава) – Паўлінка.
- “Блазан” М. Клімковіча, У. Сцяпана (пастаноўка Мікалая Дзінава) – Агата.
- “Балада пра Бландою” С. Кавалёва (пастаноўка Уладзіславы Паржэцкай) – Бландоя.
- “Песні ваўка” В. Паніна (пастаноўка Уладзіміра Арлова) – Даўганогая.
- “Хрустальны туфлік” Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Марыяна.
- “Ганна ў тропіках” Н. Круза (пастаноўка Дэніэла Бэнкса (ЗША)) – Канчыта.
- “Кароль Лір” В. Шэкспіра (пастаноўка Аляксандра Ішчанкі (Расія)) – Ганерылья.
Яе сённяшнія спектаклі:
- “Чорны квадрат” М. Адамчыка і М. Клімковіча (пастаноўка Аляксандра Гарцуева) – Марта Кот.
- “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ліў.
- “Чарнобыльская малітва” С. Алексіевіч (пастаноўка Бруно Бусаголя, драматург і каардынатар праграмы – Вірджынія Сіманьек (Францыя), рэжысёр – Валерый Анісенка) – Настаўніца.
- “Адвечная песня” Я. Купалы (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Вядзьмарка.
- “Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей” У. Аксенкруга (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ліза, Ільвіца.
- “П’емонцкі звер” А. Курэйчыка (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Ізабела П'емонцкая.
- “Жан і Беатрыса” К. Фрэшэт (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Беатрыса.
- “Шлях у Царград” З. Косціча (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Трэпольская, Тара, Сакратарка.
- “Іванаў” А. Чэхава (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Сара.
- “Сёстры Псіхеі” С.Кавалёва (пастаноўка Сяргея Кавальчыка) – Ата.
- “Неба ў дыяментах” па матывах твораў А. Чэхава (пастаноўка Паўла Адамчыкава) – Дзяўчына.
- “Каласы пад сярпом тваім” паводле рамана У. Караткевіча (пастаноўка Валерыя Анісенкі) – Пані Антаніда.
- “Дзённік паэта” (“Інтымны дзённік”) С. Кавалёва (пастаноўка Віталя Баркоўскага) – Клава, Каліса.
- “Яго апошняе каханне” (“Лета”) А. Дзялендзіка (пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава) – Лета.
Яе спектаклі ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры:
- “Хлам” М. Дурненкова (пастаноўка Аляксандра Марчанкі) – Ганна Рыгораўна.
Яе ўзнагароды:
На Рэспубліканскім конкурсе (1998 г.) акцёрскіх дуэтаў "Прызнанне ў каханні" Людміла Сідаркевіч адзначана званнем лаўрэата.
Акцёрскія працы ў сезоне 1998/99 гг. прынеслі ёй галоўны прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў – "Крыштальную кветку надзеі".
За ролю Фанні ў абсурдзе Г. Ахтэрнбуша “Бот і яго шкарпэтка” журы фестывалю сучаснай нямецкай п'есы прысудзіла актрысе дыплом за лепшае выкананне жаночай ролі (Мінск, 1998г.).
На фестывалях "Маладзечанская сакавіца-99" і "Славянскія тэатральныя сустрэчы-99" (г. Бранск) Л. Сідаркевіч атрымала галоўны прыз за лепшае ўвасабленне ролі Жанчыны (Яна, згодна з аўтарскай назвай персанажа) у спектаклі “Апошняя пастараль”.
У 2002 г. на фестывалі "Славянскія тэатральныя сустрэчы-2002" (г. Бранск) Л. Сідаркевіч атрымала спецыяльны прыз за ўвасабленне ролі Ліў у спектаклі “Жанчыны Бергмана” М. Рудкоўскага, пастаноўка В. Анісенкі.
Ганаровая грамата мінкульта РБ “За плённую працу і значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва” актрысе, вядучаму майстру сцэны Людміле Сідаркевіч – 2003 г.
На тэатральным конкурсе XI ММКФ “Лістапад” (2004 г.) артыстка атрымала прыз за лепшую жаночую ролю (Даўганогая ў спектаклі “Песні ваўка” У. Паніна).
Спектаклi
Фотагалерэя
Каментарыi
Панядзелак, 28 Верасня 2009 23:26:46, Шалэйка
Дабавiць каментарый
Субота, 13 Лютага 2010 06:59:58, Анонимно
Дабавiць каментарый
Субота, 13 Лютага 2010 18:45:48, Ирина
Дабавiць каментарый
Панядзелак, 15 Лістапада 2010 13:26:33, Наташа
Дабавiць каментарый
Аўторак, 25 Cтудзеня 2011 14:05:43, Людмила
Дабавiць каментарый
Серада, 23 Лютага 2011 21:40:13, мария
Дабавiць каментарый
Серада, 6 Ліпеня 2011 10:50:36, Елена
Дабавiць каментарый
Аўторак, 12 Ліпеня 2011 17:52:28, Ольга
Дабавiць каментарый































