Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца

Вандроўнікі ў Нью-Ёрку
Вандроўнікі ў Нью-Ёрку**
Па-дзіцячы наіўны і непрыкаяны рамантык-француз Бернар працяглы час перапісваўся з беларускай студэнткай Кацяй. Закахаўшыся ў загадкава-чароўную прыгажуню, Бернар прыязджае ў Беларусь, каб ажаніцца з гэтай цудоўнай дзяўчынай. Але няшчасны закаханы не ведае, што Каця нават і не здагадваецца пра яго існаванне,бо ўсе лісты да яго насамрэч пісаў вынаходлівы фатограф Сіма...
Нягледзячы на падобную, амаль дэтэктыўную завязку, "Вандроўнікі ў Нью-Йорку" - гэта хутчэй самотная прыпавесць аб адзінокіх, беспрытульных, неуладкаваных людзях, якім так хочацца - хаця б у марах, хаця б у гульні - вырвацца з гэтай шэрай "беспрытульнасці" куды-небудзь туды, дзе гучыць джаз і карнавальныя агні Нью-Йорка ствараюць усеагульны добры настрой...
Над спектаклем працавалі:
- Пастаноўка - Ала Палухіна, засл. дзеяч мастацтваў РФ
- Сцэнаграфія і касцюмы - Дар'я Волкава
- Музычнае афармленне - Цімур Каліноўскі
- Пластыка – Вольга Скварцова-Кавальская
- Асістэнт рэжысёра – Надзея Цвяткова
У ролях:
- Башлакова – Алена Баярава, Ганна Маслоўская
- Каця – Надзея Цвяткова
- Сіма – Сяргей Шымко
- Бернар – Андрэй Дабравольскі
- Алена – Наталля Халадовіч
- Валянцін – Дзмітрый Давідовіч (студэнт БДУКіМ), Ілля Ясінскі (студэнт БДАМ)






















