Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца

Сталіца Эраўнд
Сталіца Эраўнд**
Два незнаёмыя паміж сабой мужчыны ў пустым вагоне метро, які засеў паміж станцыямі. Пусцяковая гутарка, распачатая ад нудоты... Ты думаў, што забудзешся на яго адразу, як толькі выйдзеш на паверхню - а ён рэзка, на 180 градусаў, паварочвае усё тваё жыццё...
У спектаклі няма галаваломных трукаў, шумных спецэфектаў і эратычных сцэн. Ёсць яскравыя, таленавітыя акцёры, якія літаральна зачароўваюць цябе, і ты смяешся, плачаш, зноў смяешся... Спектакль - паварот: ад анекдоту - да песні, ад абсурду - да рамантыкі... Ад абыякавасці - да Любові.
Над спектаклем працавалі:
- Пастаноўка - Вольга Саратокіна
- Сцэнаграфія - Алена Ігруша
- Музыка і тэкст песень - Дзяніс Паршын
- Музычнае афармленне і аранжыроўка - Цімур Каліноўскі
У ролях:
- Сухарэўскі – Дзяніс Паршын
- Кунцэвіч – Максім Паніматчанка
Прэса:
“Актеры играют двух современных особей в ситуации глобальной потери смысла и любви. Эти потери такие болезненные и о них так искренне рассказывается, что невозможно не войти в текст. Это художественное высказывание молодых создателей спектакля содержит сущностную информацию. И, осмелюсь заметить, попытку вернуться в эпоху сильных чувств. Пространство античной трагедии.”
Таццяна Арлова, “Белгазета”, 22.10.2007
”Асаблівасць “Сталіцы Эраўнд”, як не дзіўна, – у прастаце выказвання на актуальную тэму. Такая прастата кранае да глыбіні душы. Гэта–- пра нас, пра нашае жыццё, пра наш стан душы /…/ “Сталіца Эраўнд” – гэта спектакль, якога сапраўды не хапала”.
Крысціна Смольская “Мастацтва” 2007, №7
Прапануем Вашай увазе відэаролік спектакля "Сталіца Эраўнд"































