Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца

Вячэра

Не кожнаму дадзена адчуць сувязь з продкамі. Але рыхтуючы вячэру ў сумнае і светлае свята Дзядоў, старая Васіліна становіцца мастом паміж мінулым і сучаснасцю, паміж светам і чалавекам. У дыялогу са звыклымі субяседнікамі – хатнімі жывёламі, старой бярозай ды душамі тых, каго ўжо няма – ствараецца карціна свету вакол яе, дзе найважнейшае пытанне – а ці правільна я жыла? Добрая, лірычная гісторыя пра тое, што чалавек ніколі не бывае адзінокі – побач з ім заўсёды ёсць нехта блізкі, трэба толькі ўмець убачыць і пачуць яго. Традыцыйная народная сімволіка ў злучэнні з нечаканымі музычна-харэаграфічнымі нумарамі адлюстроўвае містычную сувязь эпох. У галоўнай ролі з.а. Беларусі Таццяна Мархель – выдатная актрыса, вядомая гледачу па шматлікіх кінафільмах і спектаклях. У спектаклі занятыя таксама маладыя артысты тэатра; тут шмат танцаў і пластычных нумароў.




















