Глядзіце ў лютым
Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца

Сёстры Псіхеі
Сёстры Псіхеі**
Былі ў цара тры дачкі: старэйшая - разумная і прагная да ўлады, сярэдняя - прыгожая і бесклапотная, малодшая - прастадушная, добрая і адкрытая. Цар памёр; стала старэйшая дачка царыцай, сярэдняя выйшла замуж, а малодшая... Малодшая чакала цуду - небывалага шчасця. Што такое цуд? Што такое шчасце? Каму і за што яно даецца? Ці можна ўвогуле быць шчаслівым? І чаму людзі, якія клапоцяцца і кахаюць блізкіх, аддаюць іх на гібель? Пра ўсё гэта новы спектакль рэжысёра Сяргея Кавальчыка, які паставіў "Адвечную песню", "Шлях у Царград" і шмат добрых і вясёлых дзіцячых казак.
Над спектаклем працавалі:
- Пастаноўка Сяргея Кавальчыка
- Сцэнаграфія Алены Ігрушы
- Кампазітар – ShakespearMC
- Пластыка Генадзя Фаміна
У ролях:
- Ата, старэйшая сястра, каралева – Людміла Сідаркевіч
- Іфіда, сярэдняя сястра – Наталля Халадовіч
- Псіхея, малодшая сястра – Вераніка Буслаева
- Нікандр, галоўны стратэг – Андрэй Дабравольскі
- Марон, вярхоўны жрэц – Кірыл Навіцкі
- Грамадзяне – Віктар Багушэвіч, Сяргей Шымко, Надзея Цвяткова, Анастасія Баброва, Ганна Палупанава
Узнагароды:
Фестываль антычнага мастацтва “Баспорскія агоны” – спектакль “Сёстры Псіхеі” С. Кавалёва, пастаноўка С. Кавальчыка (г. Керч, Украіна, чэрвень, 2007 г.) – Гран-пры.
Прэса:
“Музыкальный спектакль “Сестры Психеи”– попытка осмыслить проблемы, общие для античности и современности. Сценическое действо построено на условности, символичности каждой детали, слова, жеста. Здесь сочетается несочетаемое: классический греческий театр и современный рэп, античный идеал красоты и костюмы, стилизованные под Грецию, но выполненные в современной пластике, философия и юмор”.
Алена Соколовская, “Вечерний Минск”, 06.07.2007
Прапануем Вашай увазе відэаролік спектакля "Сёстры Псіхеі"



































