Замовіць квіткі можна па тэлефоне: (+375 17) 334 60 08
(+375 17) 286-70-21
* - з 15 гадоў
** - з 18 гадоў
Дзеці да 10 гадоў на вячэрнія спектаклі не дапускаюцца


Жанчыны Бергмана
Жанчыны Бергмана
..Ноч. Крык у ночы. У крыку - боль і страх. Боль адчаю і страх сваёй бездапаможнасці. Ты прыйдзеш у гэты свет, і ўсё жыццё табе наканавана быць самотным. Сыходзячы ў іншы свет, з сабою возьмеш толькі сваю самоту. Але можа быць, на свеце знойдзецца такі ж няшчасны чалавек, які... не, не пакрыўдзіць цябе сваім шкадаваннем, а дасць надзею, прымусіць паверыць у свае сілы і, значыць, выратуе... Магчыма, коштам свайго жыцця... Інгрыд і Ліў - двое з шасці мільярдаў самотных...
Над спектаклем працавалі:
- Пераклад з рускай мовы Яўгена Міклашэўскага.
- Пастаноўка Валерыя Анісенкі.
- Сцэнаграфія і касцюмы Алесі Снапок-Сарокінай.
- Музычнае афармленне Дзмітрыя Бойкі і Цімура Каліноўскага.
- Пластыка н. а. Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Іванова.
У ролях:
- Інгрыд - з. а. Рэспублікі БеларусьТаццяна Мархель
- Ліў - Людміла Сідаркевіч.
- Доктар - Ігар Сігаў.
- Харыет - Марыя Пятровіч.
Узнагароды
Фестываль беларускай нацыянальнай драматургіі (Бабруйск, лістапад 2001 г.) - прыз Т.Р. Мархель за галоўную жаночую ролю.
Міжнародны фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" (г. Бранск, Расія, май 2002 г.) - прыз Т. Р. Мархель за галоўную жаночую ролю, спецыяльны прыз журы артыстцы Л. А. Сідаркевіч за выкананне ролі Ліў.
Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" (г. Масква, Расія, лістапад 2003 г.) - прыз Т. Р. Мархель за галоўную жаночую ролю.
Фестываль "Мельпамена Таўрыі" (г. Херсон, Украіна, чэрвень 2008 г.) - гран-пры фестывалю і галоўны прыз незалежнага журы прэсы.
Міжнародны фестываль "Тэатр. Чэхаў. Ялта" (Рэспубліка Крым, г. Ялта, верасень 2008 г.) - ганаровы дыплом. Т. Р. Мархель - лаўрэат у намінацыі "Лепшая жаночая роля ў сучаснай п'есе").
Прэса
"Ліў несупынна гаворыць. Інгрыд маўчыць. Твор можна вытлумачыць як монаспектакль Ліў-Сідаркевіч. Але насамрэч гэта монаспектакль Таццяны Мархель, якая трагічная, глыбокая і непазнавальна прыгожая. Столькі пачуццяў і эмоцый у яе абліччы і постаці, што беларускую актрысу можна цяпер запрашаць у самы выкшталцоны замежны праект. Верыш, што яна сыграе і шведку, і немку, і англічанку".
Таццяна Арлова, газета "Рэспубліка", 17 кастрычніка 2001 года
"Еднасць самотных жанчын - адной, якая страціла сэнс існавання на свеце і другой, якая яго пакутліва шукае. Мы адчуваем немагчымасць іх паасобнага існавання ў свеце, у выніку чаго з дзвюх "самот" вынікае вялікая літасць - вось чым запоўненыя дзве гадзіны напружанага сцэнічнага дзеяння".
Уладзімір Арлоў, кінарэжысёр, "Культура", 2-8 лютага 2002 года, №4
"На працягу ўсяго сцэнічнага часу гераіня Мархель не вымавіць ні слова. І ўсё ж перад гледачамі спакваля разгортваецца ўсё яе жыццё. Поспех, слава, хвароба... У тым, як асэнсоўваецца і разгортваецца сітуацыя, ёсць нечаканы псіхалагічны эфект. Мацнейшы ў гэтым спектаклі робіцца слабым. Бездапаможны - моцным. Здаецца, так смела, так парадаксальна, як Таццяна Мархель, з "тэатрам душы" ў нас даўно ўжо ніхто не працаваў".
Людміла Грамыка, "Мастацтва", №8, 2002 г.
"Амаль усю першую дзею спектакля гучыць толькі голас Людмілы Сідаркевіч. Актрыса стварае ў ролі цікавы пластычны вобраз, але менавіта яе голас павінен данесці да гледачоў, спраецыраваць у залу шмат адценняў моцных і супярэчлівых пачуццяў. Яна і любіць, і ненавідзіць адначасова. Знешне - толькі нянавісць, у глыбіні душы - схаваная любоў. Як выказаць усё гэта адным словам або адной фразай? Здаецца, вельмі цяжка..."
"Згода", №46, 23-30 лістапада 2001 г.
"...Спектакль потряс меня... Это так современно, это так смотрится, это такое обогащение души, это такая благородная и мудрая мысль о будущем человека, его духовном мире... Что говорить, если зритель после первого акта не может аплодировать и аплодирует перед антрактом только потому, что так принято. Но у него нет сил духовно... Точно так же, как он в конце спектакля в едином порыве поднимается и, стоя, аплодирует. Это два момента основополагающие. И критики уже могут ничего не писать, ничего не рассказывать, ничего не объяснять. Я был на спектакле, где зритель был эмоционально поднят и, одновременно, раздавлен, не может аплодировать, а в конце спектакля поднимается в едином порыве. Вот это настоящая оценка спектакля! На мой взгляд, выше зрительских оценок не бывает. А если говорить откровенно, то у меня была такая боль и тоска, что за последние годы у меня не было такого режиссера, который выстраивал бы такие отношения и привносил в спектакль столько деталей, столько выразительнейших пластических решений. Музыка спектакля буквально разрывает сердце! Я думаю, что это огромное счастье играть такую пьесу в такой режиссуре! Тут определяется смысл нашей жизни".
Выказванне народнага артыста Расіі Ігара Дзмітрыева пра акцёрскі дуэт Таццяны Мархель і Людмілы Сідаркевіч






























