ВОСЬ Я І ПРЫЙШЛА!
Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя.
Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..
Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: “Спектакль “Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…”
У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка.
Рэжысёр – Аляксандр Бародка
Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах – Марына Алекна
Кампазітар – Аляксандр Гембіцкі
Пераклад – Марыя Пушкіна
Узроставыя рэкамендацыі: 16+
Прэм’ера: 8 красавіка 2023 года
Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ
Максім
БРАГІНЕЦ
Хармс
Дзяніс
АЎХАРЭНКА
Хармс
Максім
КАРАСЦЯЛЁЎ
Сакердон
Сяргей
ШЫМКО
Сакердон
Надзея
ЦВЯТКОВА
Старая 2
Наталля
ХАЛАДОВІЧ
Старая 3
Юлія
ГРУЖЭЎСКАЯ
Старая 3
Вераніка
БУСЛАЕВА
Старая 4
Юлія
ЛАЗОЎСКАЯ
Дамачка з булачнай
Надзея
ЦВЯТКОВА
Старая 2
Наталля
ХАЛАДОВІЧ
Старая 3
Юлія
ГРУЖЭЎСКАЯ
Старая 3
Вераніка
БУСЛАЕВА
Старая 4
Юлія
ЛАЗОЎСКАЯ
Дамачка з булачнай
ВОДГУКІ
Выдатная і смелая пастанова складанага апавядання. Дзякуй за ўражанне!
ПАКІНУЦЬ ВОДГУК
Усе водгукі на нашым сайце праходзяць мадэрацыю, таму з’яўляюцца на сайце не адразу, а праз нейкі час.
смі аб спектаклі
- Майстэрня “Данііл Хармс: Я вынуў з галавы шар”, газета “Культура”, 5 красавіка 2023г.
- Вас зовут на бесплатную трансляцию спектакля по Хармсу на VOKA, “Кактутжить”, 6 красавіка 2023г.
- Республиканский театр белорусской драматургии представит публике «комедию парадоксов» по Хармсу, АНТ, 7 красавіка 2023г.
- РТБД приглашает на премьеру спектакля «Вось я і прыйшла» по Хармсу, Ларыса Цімошык, “Звязда”, 8 красавіка 2023г.